***
Гуляе снежань на двары,
I вось iдзе да нас знаёмы:
Не Дзед-Мароз, а правадыр
I год нясе нам трыццаць сёмы.
I Лукашэнку аддае,
А той трымцiць ад асалоды:
З такою спадчынай цяпер
Панiшчым ворагаў народа.
Мы кожнаму закрыем рот,
Хто не шануе мае святы,
Закон цяпер - калючы дрот,
А праўда наша - гэта краты...
Я думаў, бачанае - сон,
Мяне у зман увёў нячысцiк,
Патупаў цiхенька у двор,
А там стаяць ужо чэкiсты.Федор Макаров
***
Там, дзе пройдзе Чаргiнец,
Лiтаратарам канец,
Гiне мова, калектыў,
Ну, суцэльны дэтэктыў.
Што яму: няма саюза?
Дык каўбас зато ад пуза.
Але верым: за раскол
Час паставiць яму кол.Федор Макаров
![]() |
Home >> Select Country >> Беларусь >> Стихи >> Федор Макаров << |